Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Какие дополнительные образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить в 2019/2020 учебном году?
Всего 1 человек
Голосование
Якая форма работы ў музеі Вам найбольш падабаецца
Всего 73 человека
Голосование
По Вашему мнению шестой день недели необходимо посвятить:
Всего 77 человек
Голосование
Кто по Вашему мнению большей мере должен заниматься воспитанием ребёнка в 6-ой школьный день недели?
Всего 80 человек

Праект "Да суседзяў"

Дата: 3 ноября 2018 в 13:10, Обновлено 13 сентября в 11:17

Вучні Малабераставіцкай СШ у рамках праекта «Ды суседзяў» адправіліся на экскурсію ў установу культуры «Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей». Для вучняў была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагаюць зразумець і ўбачыць побыт продкаў дадзенай мясцовасці. Найбольшую зацікаўленасць выклікаў зал Кастуся Каліноўскага. Наступным прыпынкам нашай экскурсіі быў музей ДУА "Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслач". Дзеці з задавальненнем слухалі, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты, былі ў захапленні ад гэтай экскурсіі. Засталося шмат уражанняў ад убачанага. 

       

30 кастрычніка вучні 5, 6 класаў адправіліся на экскурсію ў г. Гродна.  Яны пабывалі на Гродзенскім абласным унітарным паліграфічным прадпрыемстве “Гродзенская друкарня” і паглядзелі ўвачавідкі на працэс друкавання.

         Вучні мелі ўнікальную магчымасць убачыць абсталяванне для друку поўнафарматных газет, пераплётна-брашyровачную тэхніку, разнастайныя сістэмы рэзкі паперы, а таксама абсталяванне для розных спосабаў змацавання блокаў, ламінавання, свідравання адтулін, перфарыравання і ціснення. Напрыканцы экскурсіі дзеці назіралі друк газеты на канвееры ў рэальным часе. Вучні  былі прыемна здзіўлены і захоплены ўбачаным. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што неабходна берагчы кожны ліст паперы.

       Мы выказалі падзяку супрацоўніку  за такі змястоўны аповед і шчыры прыём. Прыемна было пачуць, што нашы  вучні паводзілі сябе  карэктна і пакінулі добрае ўражанне ў супрацоўнікаў друкарні.

     Акрамя друкарні мы пабывалі яшчэ ў лялечным тэатры. Прагляд гламур-оперы “Чырвоны Капялюшык” заваражыў, зачараваў вучняў. Дзеці, зацікаўленыя  і засяроджаныя,  на адным дыханні прагледзелі казку Шарля Перо. “Які цудоўны спектакль! Як хутка ён скончыўся!” – у адзін голас выказвалі яны сваё ўражанне ад убачанага.

         Пасля прагляду спектакля лэдзі Мэры Попінс правяла для дзяцей экскурсію, у час якой яны мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй тэатра лялек, а таксама паглядзець багатую калекцыю лялек -герояў спектакляў 30-гадовай даўніны. А яшчэ ў асобным пакоі былі выстаўлены лялькі, да якіх дзеці мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца, а самае галоўнае прывесці ў дзеянне, “ажывіць”. 

          Лічу, што актыўны, мабільны адпачынак садзейнічае даданаму псіхалагічнаму стану дзяцей, а таксама аказвае ўплыў на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры Айчыны, любові да малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.