Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ведаў

Дата: 2 сентября 2020 в 10:24
132 просмотра

         У VI класе прайшоў першы ўрок “Я вырас тут – і край мне гэты дарагі”,  прысвечаны тэме малой радзімы.  У школьным музеі “Краяведы” адбылася сустрэча са знакамітым чалавекам нашага раёна -- Эйсмант Тамарай Іванаўнай. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўнік-наватар па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне праграмы выкарыстання патэнцыялу музея для забеспячэння ідэалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу», лаўрэат прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта "Чалавек года Гродзеншчыны" ў невытворчай сферы - гэта толькі невялікі пералік самых значных рэгалій Тамары Іванаўны. Ужо больш за 45 гадоў яна працуе ў Малабераставіцкай сярэдняй школе, выпускніцай якой з'яўляецца і яна сама. Большую частку з іх - як настаўнік гісторыі, 12 гадоў была намеснікам дырэктара, а яшчэ яна нязменны кіраўнік школьнага музея і натхніцель гісторыка-краязнаўчай работы ў школе.

     Каб стаць паспяховым чалавекам, упэўненая Тамара Іванаўна, патрэбна нямнога -- прафесіяналізм, творчасць, адданасць справе, павага да людзей, падтрымка родных і блізкіх. Гэтаму яна вучыць сваіх вучняў і гэтым прынцыпам кіруецца ў сваім жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.