Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музейны ўрок мужнасці

Дата: 5 мая 2021 в 20:55, Обновлено 7 мая 2021 в 20:40
Автор: Козел Ж. Е.
209 просмотров

<pre style="margin: 0cm 0cm 0.0001pt; text-align: justify;"> На працягу дзесяцігоддзяў 9 Мая застаецца ў Беларусі самым кранальным, самым душэўным святам. Для нашай краіны гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта святая памяць аб загінуўшых на палях бітваў, якія памерлі ад ран у мірны час. Гэта даніна павагі ветэранам. Наш абавязак перад пакаленнем пераможцаў - захаваць гістарычную памяць пра вайну, не пакінуць у забыцці ні аднаго загінуўшага салдата, аддаць даніну падзякі за гераічны подзвіг жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту, дзецям вайны.   5 мая з мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцаў, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей, якія кавалі Перамогу, фарміравання станоўчага эмацыянальнага ўздыму і сфарміраванасці святочнай культуры была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна - музейны ўрок мужнасці "Гэты дзень мы набліжалі, як маглі", прысвечаны слаўнай даце. Месцам правядзення быў абраны народны гісторыка-краязнаўчы музей "Вытокі". </pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.