Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў г. Гродна

Дата: 29 марта 2019 в 21:45, Обновлено 1 апреля 2019 в 16:10
Автор: Козел Ж. Е.
347 просмотров

    29 сакавіка вучні 6 класа цудоўна правялі адзін з дзён вясенніх канікул. Шасцікласнікі адправіліся на экскурсію ў г.Гродна. Вучні пабывалі ў музеі “Гарадніца”, дзе пачулі цікавы аповед пра гісторыю ўзнікнення г. Гродна. Затым пабывалі ў школе №2, дзе арганізаваны музейны пакой на спартыўную тэматыку. У кінатэатры “Октябрьский”  дзеці з задавальненнем праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Волшебный парк Джун” у фармаце 3D.  І апошняе запланаванае месца ў экскурсійным маршруце было - гэта база адпачынку “Прывал”. Вучні атрымалі зарад бадзёрасці ў час гульнёвай праграмы, якая была арганізавана супрацоўнікамі базы. Яшчэ вучняў чакалі розныя атракцыёны і сюрпрызы. Праз тры гадзіны шчаслівыя і радасныя мы паехалі дадому, плануючы новы экскурсійны маршрут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.