Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 15:41
304 просмотра

З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымцы творчай ініцыятывы ў школе на працягу тыдня былі праведзены мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Рашэнне аб увядзенні Дня роднай мовы ў штогадовы план мерапрыемстваў было прынята  на  30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Па дадзеных ЮНЭСКА, для выжывання мовы неабходна, каб на ёй размаўляла хоць 100 тыс. чалавек, а каб мова жыла і развівалася - не менш за мільён. Такіх моў сёння 250. За ўсю гісторыю чалавецтва “мёртвымі” сталі больш за 9 тыс.моў. Сярод іх старажытнагрэчаская, латынь, санскрыт, старажытнаруская, старажытнаперсідская.

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша беларуская мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

Пры правядзенні мерапрыемстваў ствараліся ўмовы для праявы і далейшага развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў кожнага вучня, падтрымання стану актыўнай зацікаўленасці авалоданнем новымі ведамі.

У мерапрыемствах  прынялі ўдзел вучні 3 - 11 класаў, настаўнікі. План правядзення Міжнароднага дня роднай мовы рэалізаваны ў поўным аб’ёме. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.