Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пароль неўміручасці – мова

Дата: 15 февраля 2021 в 14:11
205 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Рашэнне аб увядзенні Дня роднай мовы ў штогадовы план мерапрыемстваў было прынята на 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Па дадзеных ЮНЭСКА, для выжывання мовы неабходна, каб на ёй размаўляла хоць 100 тыс. чалавек, а каб мова жыла і развівалася - не менш за мільён. Такіх моў сёння 250. За ўсю гісторыю чалавецтва “мёртвымі” сталі больш за 9 тыс.моў. Сярод іх старажытнагрэчаская, латынь, санскрыт, старажытнаруская, старажытнаперсідская. Гібель мовы адбываецца або пры поўным выміранні народа-носьбіта, або пры яе растварэнні сярод іншых культур, народаў, моўных асяроддзяў. Знікненне мовы – гэта смерць жывой памяці пра ўсіх яе носьбітаў, а таму можна з упэўненасцю сказаць, што мова – гэта спосаб прадаўжэння нашага існавання, перадачы вопыту нашчадкам.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

21 лютага яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Хто б ты ні быў – дарослы ці малады, жанчына ці мужчына, селянін ці гараджанін, студэнт ці настаўнік – ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая – беларуская мова. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацтва усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Наша мова – дар не менш каштоўны за жыццё. Калі помніць, што ў сярэднім штомесяц у свеце знікаюць дзве мовы, мы абавязаны аддаць належнае сваёй роднай мове, якая дасюль, на шчасце, жывая. Аднак, разам з тым, нельга забываць, што валодаем мы ёю толькі па праве нараджэння на гэтай зямлі, а таму павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар.

Дык шануй, беларус, сваю мову, – гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця – народы!”

Жанна Козел, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Малабераставіцкай СШ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.