Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Дата: 30 декабря 2021 в 10:47, Обновлено 31 декабря 2021 в 09:24
Автор: Мышко Г. В.
157 просмотров

З мэтай садзейнічаць удасканаленню работы педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, па арганізацыі ўзаемадзеяння з сям’ёй, павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка  ў рабоце з сям’ёй, абмена вопытам па заяўленай тэме 29 снежня адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у фармаце семінара-практыкума па тэме:Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка  як умова паспяховага  ўзаемадзеяння з сям’ёй”. Быў разгледжаны шэраг тэарэтычных і практычных пытанняў:Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка, у рабоце з сям’ёй”, “Варыятыўнасць форм і метадаў работы класнага кіраўніка з бацькамі”, “Панарама найбольш эфектыўных форм і метадаў паспяховага ўзаемадзеяння з сям’ёй, “Выкарыстанне ў педагагічнай практыцы пазітыўнага вопыту сямейнага выхавання, традыцый сямейнай педагогікі”. Класныя кіраўнікі мелі магчымасць падзяліцца вопытам работы ў дадзеным накірунку выхаваўчага працэсу, прапанаваць прыклады эфектыўных і цікавых прыёмаў правядзення мерапрыемстваў з бацькамі. Напрыканцы семінара-практыкума ўдзельнікі метадычнага аб’яднання  распрацавалі  рэкамендацыі для ўдасканалення работы з сям’ёй.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.