Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інтэрактыўная гульня “Я люблю Беларусь!”

Дата: 20 февраля 2022 в 08:19
Автор: Мышко Г. В.
181 просмотр

19 лютага для вучняў V-VII класаў  з мэтай актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову і славутых землякоў прайшла інтэрактыўная гульня “Я люблю Беларусь!”

Мерапрыемства прайшло ў цікавай займальнай форме, падчас якога навучэнцы атрымалі станоўчы эмацыянальны зарад, паказалі добрыя веды аб нашай краіне і прыйшлі да высновы, што мы, будучае пакаленне, павінны памятаць аб тым, адкуль мы родам, дзе нашы карані!

 Змалку звалi цябе
Мы прыгожай Радзiмаю,
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любiмая!

Пятрусь Броўка

         Мы жывем у вельмi цудоўнай i прыгожай краiне. I назва яе  - Беларусь! За што мы любім Беларусь? А як жа можна не любiць яе – нашу другую мацi?!

         Усе мы, кожны па – свойму, любiм нашу краiну, нашу цудоўную Радзiму. Усе мы змалку адчуваем яе матчыну ласку, матчыну ўвагу. Усе мы хочам, каб наша Радзiма была магутнай i шчаслiвай, каб яна жыла ў мiры і дружбе з народамi ўсяго свету.

     Наш родны беларускi край! Ён прыгожы і непаўторны сваiмi рэкамi  і азёрамi, сваiмi лясамi і лугамi, сваёй прыгажосцю…

         Кожны павiнен любiць свой край. Чалавек, якi любiць сваю зямлю, на якой нарадзiўся, паважае свой край, што вырасцiў яго, робiцца мудры і моцны…

          Няхай шчаслівай будзе зямля пад белымі крыламі, наша Радзіма - Беларусь!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.