Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфарматыка – для тых, хто імкнецца наперад!

Дата: 19 марта 2022 в 08:51, Обновлено 21 марта 2022 в 08:54
Автор: Мышко Г. В.
139 просмотров

Інфарматыка – для тых, хто імкнецца наперад!

На думку многіх вучняў, інфарматыка вельмі складаны, але цікавы школьны прадмет. Мерапрыемствы ў рамках тыдня інфарматыкі, які прайшоў у Малабераставіцкай СШ з 14 па 18 сакавіка 2022 года, даказваюць гэта сцвярджэнне. З мэтаю развіцця кругазору, творчых здольнасцей вучняў, фарміравання інфармацыйнай культуры і сістэматызацыі ведаў па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” настаўнікам школы Мышко Р.У. былі прапанаваны разнастайныя конкурсы, гульні, інтэлектуальны марафон, анлайн-віктарына.

Вучні VI-XI класаў атрымалі творчыя заданні, састаўлялі рэбусы, красворды, аформілі тэматычны выпуск школьнай газеты. Самымі шматлікімі па колькасці ўдзельнікаў сталі конкурсы на хуткасць набору тэксту і стварэнне прэзентацыі. З нагоды святкавання Года гістарычнай памяці, змест тэксту і прэзентацый прысвячаўся знакамітым мясцінам аграгарадка Малая Бераставіца. Лепшымі наборшчыкамі тэкстаў сталі Цупа Кірыл, Іоська Вераніка, вучні ІХ класа, і вучаніца VII класа Ігнатовіч Юліяна. А прэзентацыя вучаніцы VIІI класа Даўгучыц Ксеніі ўразіла журы арыгінальнасцю і прымяненнем больш складаных функцый.

А ці ведаеце вы, што такое Python? На гэтае пытанне адказаў адзінаццацікласнік Варанцоў Захар падчас правядзення майстар-класа для вучняў VIIІ класа. Васьмікласнікі з вялікай зацікаўленасцю слухалі будучага праграміста.

Хочацца перафразаваць радкі знакамітай песні “Без інфарматыкі і ні туды, і ні сюды…”

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.