Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музей і дзеці

Дата: 18 мая 2022 в 12:09
145 просмотров

Штогод савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай СШ арганізуе разнастайныя мерапрыемствы ў ходзе правядзення тыдня “Музей і дзеці”.

17 мая вучні VII класа Малабераставіцкай школы пабывалі на інтэрактыўнай экскурсіі па экспазіцыі “Драўляныя вырабы, пляценне”, якая  прадстаўлена ў выглядзе адрыны, адчыненыя дзверы якой вядуць у поле. Пануе у гэтым  разделе гаспадар у саламяным капялюшы і народным адзенні. Вучні ўпэўніліся, што гаспадары ў нашым краі заўсёды былі руплівымі, запаслівымі, мелі ў сваёй гаспадарцы шмат прылад працы. Аб гэтым сведчаць пудоўка для зерня, сявенькі, корабы, драўляны цэп, стогадовая  веялка-шуфлік і звычайная веялка, галкі, каменныя жорны, драўляная лапата для хлеба, дзяжа з дубовамі клёпкамі і накрыўкай, палушка і кадоўба, самаробныя двухмятровыя драўляныя граблі 20-х гадоў XX стагоддзя. Выклікалі цікавасць вагі некалькіх відаў, скоблі і гэблікі, лопацень і лясёнка, карамысла і драўлянае вядро, хамут з дугою і бомы-шархуны. У ходзе экскурсіі вучні не толькі даведаліся, як называліся прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, як адбываўся працэс вырошчвання і выпячкі хлеба, але і паспрабавалі сябе ў якасці працавітых і дбайных гаспадароў. Пасля экскурсіі вучні з цікавасцю і захапленнем паўдзельнічалі ў дыдактычнай гульні-даміно “Традыцыйныя рамёствы і промыслы беларусаў”. Пераможцы гульні атрымалі салодкія сюрпрызы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.