Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў горад Гродна

Дата: 3 ноября 2017 в 10:12, Обновлено 3 ноября 2017 в 20:25
401 просмотр

Вось і непрыкметна наступілі канікулы -  час падарожжаў і адкрыццяў. 2 лістапада вучні 1-4 класаў Малабераставіцкай СШ адправіліся на экскурсію ў г. Гродна. Дзеці пабывалі ў Гродзенскім абласным тэатры лялек. Гэта найстарэйшы дзеючы тэатр Беларусі. Ля ўваходу нас сустрэла Пэпі Доўгая панчоха. Яна запрасіла ўсіх у музей тэатра і расказала гісторыю яго стварэння, паказала, як ажываюць лялькі на сцэне. Потым пачаўся спектакль па беларускай народнай казцы «Піліпка і Ведзьма". Гэтая казка з элементамі трылера. Дзеці былі ў захапленні ад убачанага: ім спадабаліся лялькі, дэкарацыі, майстэрства акцёраў. Многія ўпершыню былі ў тэатры, удыхнулі яго атмасферу. Потым пабывалі ў парку імя Ж.Э. Жылібера і даведаліся яго гісторыю ўзнікнення. Таксама дзеці ўбачылі дом-музей, у якім жыла вядомая польская пісьменніца Алаіза Ажэшка.
Ад паездкі ў дзяцей засталіся незабыўныя ўражанні і прыгожыя фатаграфіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат новых ведаў і выдатна адпачылі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.