Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

Дата: 18 ноября 2017 в 11:03, Обновлено 19 ноября 2017 в 17:07
456 просмотров

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — адзін з важнейшых напрамкаў у выхаваўчай рабоце школы. Ад арганізацыі работы ў гэтым накірунку залежыць, якія каштоўнасці будуць закладзены ў сэрцах падрастаючага пакалення.

З мэтай вызначыць шляхі і спосабы ўдасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў 17 лістапада класныя кіраўнікі сабраліся на метадычнае аб’яднанне “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – прыярытэтны напрамак у выхаваўчай рабоце класнага кіраўніка”,  якое праходзіла ў форме  семінара-прктыкума. У час работы метадычнага аб’яднання  былі разгледжаны пытанні як вучэбна-метадычнага блока, так і практычнага. Рабоце метадычнага аб’яднання папярэднічала панарама адкрытых мерапрыемстваў (інфармацыйная гадзіна “Повязь часоў – беларускі ручнік”, праведзеная класным кіраўніком 10 класа Мядзелка Н.В.на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”; фрагмент класнай гадзіны “Беларускі ручнік”, якую прадставіў класны кіраўнік 5 класа Мышко Р.У.; класная гадзіна “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, праведзеная класным кіраўніком 8 класа Кердоль Т.У..                        

                                                                      

                                                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.