Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Пра тую, хто даруе нам жыццё і цеплыню!”

Дата: 13 октября 2018 в 13:15
397 просмотров

“Пра тую, хто даруе нам жыццё і цеплыню!”

Мама, мамачка, мілая любая мая… Гэтыя словы прыемна пачуць кожнай жанчыне.

Самыя пяшчотныя, клапатлівыя, самыя родныя, каханыя, добрыя – Мамы.

Святкаванне самага шчырага свята для кожнай сям’і, Дня Маці, адбылося ў Малабераставіцкай сярэдняй школе.

На працягу ўсяго тыдня дзеці малявалі, стваралі віншавальныя паштоўкі матулям, вучылі вершы, песні, рыхтаваліся да святочнага канцэрта. 

З любоўю и пяшчотай дзеці падрыхтавалі віншавальную газету “Любай матулі!” для сваіх мам, якія працуюць у КСУП “Малабераставіцкі элітгас”.

Дзеці, якія выхоўваюццца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Артамонавых, запісалі трапяткое відэавіншаванне для сваёй матулі Людмілы Уладзіміраўны.

Акцыя “Дзясятка для маёй матулі” стала для дзяцей спаборніцтвам. Усім хацелася стаць лідэрам і падараваць сваім любым матулям жаданую “10”. Актыўнай удзельніцай акцыі, пераможцай стала вучаніца 5 класа Даўгучыц Ксенія, якая падарыла матулі ажно пяць дзясятак.

Традыцыйна, Тыдзень Маці завяршыўся канцэртнай праграмай “Пра тую, хто даруе нам жыццё і цяплыню!”.

Падчас трансляцыі віншавальнага інфармацыйнага канала матулі маглі праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя  здольнасці. Конкурсы суправаджаліся музыкальнымі, танцавальнымі, тэатральнымі нумарамі.

Вучні падрыхтавалі для матуль спецыяльныя рэпартажы з вядомых тэлеперадач “Вуснамі немаўляці”, “Угадай мелодыю”, “Мінута славы”, “Танцы з зоркамі”.

Перад канцэртнай праграмай каля выставы сумеснай творчасці матуль і дзяцей было мнагалюдна. Тут можна было ўбачыць букеты, якія дзеці з вялікай любоўю рыхтавалі для сваіх матуль, цудоўныя вырабы саміх матуль, а таксама творчыя работы дзяцей. Ні што так не аб’ядноўвае сям’ю, як сумесная праца. Яна стварае не толькі пазітыўны настрой, але і выхоўвае павагу, любоў да матулі, сям’і.

Вялікі дзякуй Вам, паважаныя матулі і бабулі, за Вашы добрыя сэрцы, за жаданне пабыць побач з дзяцьмі, падарыць ім душэўную цеплыню!

Наталля Сіцько, педагог сацыяльны Малабераставіцкай СШ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.