Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МО классных руководителей

Дата: 4 января 2019 в 15:30
390 просмотров

З мэтай знаёмства з новымі падыходамі ў рэалізацыі прафілактычных мер і далучэння навучэнцаў да здаровага ладу жыцця 3 студзеня прайшло чарговае метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў па тэме “Эфектыўныя шляхі фарміравання навыкаў бяспечных паводзін”, якое праходзіла ў форме круглага стала.

      У тэарэтычным блоку былі разгледжаны наступныя пытанні: “Роля сям’і ў выхаванні бяспечных паводзін дзяцей. Найбольш эфектыўныя формы і метады навучання бацькоў”; “Супрацоўніцтва сям’і, школы і соцыума ў выхаванні здаровай і гарманічнай асобы”; “Работа класнага кіраўніка па прафілактыцы ўцягнення дзяцей і падлеткаў у актыўныя дэструктыўныя супольнасці і гульні”.

     Класнымі кіраўнікамі Гіжук Г.Л. і Анісеня В.М былі праведзены адкрытыя мерапрыемсты з выкарыстаннем нестандартных формаў работы ў гэтым накірунку. Члены метадычнага аб’яднання падзяліліся вопытам работы па дадзенай тэме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.