Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Палаточный лагерь "Краеведы" День 3

Дата: 10 июля 2019 в 20:52, Обновлено 13 июля 2019 в 14:06
319 просмотров

10 ліпеня прайшла першая экскурсія па адноўленым раздзеле «Подзвігу народа жыць у вяках»экспазіцыі народнага гісторыка-краязнаўчага музея«Вытокі». Рэканструкцыя раздзела праведзена да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў . Першымі наведвальнікамі сталі выхаванцы аздараўленчага палатачнага лагера «Краяведы». Спачатку аб асаблівасцях і выніках праведзенай работы расказала вучням кіраўнік музея Эйсмант Т.І.
Далей экскурсію па новым разделе правёў Пальяноўскі Эдуард, экскурсавод музея, член пошукавай групы, выхаванец лагера «Краяведы». Не без хвалявання гучалі з вуснаў экскурсавода словы аб баявым шляху нашых землякоў, выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю, і ўзнагародах за іх самаадданую дзейнасць дзяля Вялікай Перамогі. Выхавальнікі лагера «Краяведы» шчыра падзякавалі Эйсмнт Т.І. і Пальяноўскаму Э. за змястоўную і пазнавальную экскурсію і вырашылі прадоўжыць пошукава-даследчую дзейнасць па вывучэнні баявога шляху воінаў-землякоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.