Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс эрудытаў "Знаўцы роднай мовы"

Дата: 21 февраля 2020 в 19:11, Обновлено 21 февраля 2020 в 21:01
Автор: Козел Ж. Е.
309 просмотров

          З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы 21 лютага класная гадзіна "Знаўцы роднай мовы" (конкурс эрудытаў) была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.  Класная гадзіна пачалася з прагляду прэзентацыі "Філалогія ў скульптуры: помнікі мовам, алфавітам, літарам". Затым  дзвюм камандам "Пяшчота "і "Вясёлка"  былі прапанаваны цікавыя і займальйныя конкурсы на эрудыцыю. Вучні з захапленнем прыдумвалі словы з прапанаваных літар, адказвалі на пытанні, шукалі " слова ў слове", разгадвалі крыжаванку. На працягу гульні ў камандах панаваў добры настрой, суперажыванне за вынікі. Уся гульня завяршылася перамогай сяброўства!!!

         Акрамя гэтага вучні класа прынялі самы актыўны ўдзел у флаер-фэсце

 "У беларускай мове, роднай, наскай,

 Ах, якія словы...."

Шчыра дзякую ўсім вучням за актыўнасць!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.