Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Птушыны банкет"

Дата: 15 января 2021 в 19:40, Обновлено 22 января 2021 в 10:02
Автор: Козел Ж. Е.
175 просмотров

Покормите птиц зимой!
Пусть со всех концов, 
К вам слетятся, как домой,
Стайки на крыльцо.
Не богаты их корма
Горсть одна нужна,
Горсть одна - и не страшна
Будет им зима.

<pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt">          Гэта радкі з вядомага верша Аляксандра Яшына, які быў напісаны  ў 1967годзе.        За гэты час у жыцці людзей змянілася многае, але, па-ранейшаму, у зімовы перыяд птушкі маюць патрэбу ў  нашай дапамозе. Сёлета зіма, як ніколі падобна на сапраўдную. Зімовы час вельмі складаны для птушак, якія засталіся зімаваць. Галодныя птушкі моцна пакутуюць ад холаду. Зіма – самы час, каб карміць птушак. </pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt">          Зімовая падкормка птушак - старая традыцыя, якую мае васьмікласнікі вырашылі падтрымаць правядзеннем  акцыі “Птушыны банкет”, каб  аблегчыць існаванне птушак у няпросты зімовы час.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt">         За выхадныя дні вучні разам з бацькамі зрабілі прыгожыя, на мой погляд, кармушкі. Для вырабу кармушак дзеці выкарыстоўвалі розныя матэрыялы: ламінат, фанеру, дошкі і нават скрынкі з-пад навагодніх падарункаў. Ім прыйшлося пацікавіцца, які корм можна ўжываць для падкормкі птушак. З нецярпеннем чакалі яны канца ўрокаў, каб развесіць кармушкі на тэрыторыі школьнага саду. Выбралі мацнейшыя галіны дрэў і прыладзілі кармушкі. Туды дзеці паклалі корм: авёс, пшаніцу, проса, семечкі, гатовы корм для птушак, які складаецца з розных відаў падкормкі. А для сініц мы павесілі іх любімы ласунак – несалёнае сала. Хутка каля кармушак з’явіліся першыя пярнатыя: вераб’і і сініцы. Спачатку нясмела дзюбалі корм адна-дзве птушачкі, а праз некаторы час пачаўся сапраўдны птушыны банкет.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt">         Падчас правядзення акцыі ў вучняў быў цудоўны настрой, іх не палохаў ні мароз, ні калючы вецер. Яны размеркавалі, хто калі будзе падсыпаць корм у кармушкі на працягу зімовага часу. Дзеці па-сапраўднаму радаваліся, што робяць добрую справу – дапамагаюць выжыць птушкам у самы цяжкі для іх час.</pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.