Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Активного Гражданина» по теме: «Крах «молниеносной войны»

Дата: 18 ноября 2021 в 15:47
128 просмотров

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 18 лістапада для дзевяцікласнікаў была праведзена інфармацыйная гадзіна па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Крах “маланкавай вайны”. Падчас мерапрыемства разглядаліся тры інфармацыйныя блокі.

ШАГ 1 – “Мы даведваемся” – прадугледжваў абмеркаванне такіх фактаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, як захоп Беларусі германскім вермахтам; Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 г.); баі на Ленінградскім накірунку і на Украіне; Маскоўская бітва: абарона Масквы, контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой; уступленне ў вайну ЗША, утварэнне антыгітлераўскай кааліцыі.

ШАГ 2 – “Мы разважаем” – садзейнічаў актыўнаму абмеркаванню мэт нацысцкай Германіі па каланізацыі Беларусі. У фокусе размовы была Смаленская бітва і абарона Масквы. Абмяркоўвалася стратэгічнае значэнне краху “маланкавай вайны”, якую германскае кіраўніцтва разлічвала завяршыць да 1 кастрычніка 1941 г.

ШАГ 3 – “Мы падводзім вынікі” – даў магчымасць зрабіць адпаведныя высновы аб здрадніцкіх намерах гітлераўскай Германіі па рэалізацыі плана “маланкавай вайны”. Нягледзячы на ваенна-эканамічную перавагу ворага, дзякуючы подзвігу савецкіх пагранічнікаў, Чырвонай Арміі, народнага апалчэння планы гітлераўцаў былі сарваны. Вучні класа з цікавасцю і пачуццём павагі праслухалі аповед экскурсаводаў у народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі” аб воінах-земляках, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі нашу Радзіму ў страшныя гады ліхалецця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.