Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

Дата: 31 марта 2022 в 13:56
Автор: Мышко Г. В.
179 просмотров

         31 сакавіка з мэтай садзейнічання ўдасканаленню работы педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, па выкарыстанні новых тэхналогій выхаваўчага працэсу ў аспекце экалагічнага выхавання адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў па тэме: “Выкарыстанне новых тэхналогій выхаваўчага працэсу ў аспекце экалагічнага выхавання”.

        Метадычнае аб’яднанне прайшло ў форме педагагічнай майстэрні. У тэарэтычным блоку былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Арганізацыя работы класнага кіраўніка па выкарыстанні новых тэхналогій выхаваўчага працэсу ў аспекце экалагічнага выхавання.                                                                                                                        

2.  Варыятыўнасць форм і метадаў работы класнага кіраўніка па экалагічным выхаванні.

         У практычнай частцы класныя кіраўнікі абмяняліся вопытам па заяўленай тэме метадычнага аб’яднання. Заслухалі самааналіз праведзеных класных і інфармацыйных гадзін. Распрацавалі рэкамендацыі класнаму кіраўніку па арганізацыі і правядзенні класных і інфармацыйных гадзін па экалагічным выхаванні. Завяршылася метадычнае аб’яднанне выніковай рэфлексіяй « Рэфлексійная мішэнь».

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.