Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 17 февраля 2017 в 00:00, Обновлено 18 февраля 2017 в 12:30
708 просмотров

Тыдзень  беларускай мовы і літаратуры

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднаю не гандлюй.

Мову родную любі.

Мову ў сэрцы не губі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

                    Віктар Швед

          Пад такім дэвізам з 13 па 17 лютага 2017 года прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з мэтай развіцця пазнавальнага інтарэсу, актывізацыі і паглыблення міжпрадметных сувязей у пазакласнай рабоце па мове і літаратуры.
              Пры правядзенні мерапрыемстваў у рамках Тыдня ствараліся ўмовы для праявы і далейшага развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў кожнага вучня, падтрымання стану актыўнай зацікаўленасці авалоданнем новымі, больш глыбокімі ведамі па прадметах.

            У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5 - 11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па   душы.

              Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і   патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы  можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.