Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памяць аб загінуўшых дзеля памяці жывых

Дата: 5 мая 2017 в 14:59, Обновлено 8 мая 2017 в 09:06
365 просмотров

           5 мая ў народным музеі школы адбылася  ўрачыстасць, прысвечаная святу Вялікай Перамогі. На сустрэчу з сімвалічнай назвай “Памяць аб загінуўшых дзеля памяці жывых” прыехалі родныя і блізкія воінаў-землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

          З мэтаю ўвекавечвання подзвігу воінаў-землякоў,  загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, саветам народнага музея  школы была праведзена значная пошукава-даследчая работа.   На працягу  двух  апошніх гадоў пошукава-даследчая група  музея вывучала архіўныя дакументы, матэрыялы Форумаў пошукавага руху, электронныя Кнігі Памяці. Стварылі і папоўнілі ўласную электронную Кнігу Памяці. Атрыманыя дакладныя факты дазволілі  разгледзець баявы шлях воінаў-землякоў, устанавіць месцы гібелі і пахавання, выявіць факты ўшанавання памяці аб воінах- земляках у краінах, дзе яны прынялі апошні бой.

Сустрэча атрымалася вельмі хвалюючай і змястоўнай. У першыню родныя і блізкія змаглі даведацца аб баявым шляху франтавікоў,  убачыць на фотаздымках  помнікі на брацкіх магілах,  дзе пахаваныя іх родныя.   

         Усе ганаровыя госці выказалі падзяку за памяць аб іх родных, аб усіх воінах-земляках, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.