Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канікулы - час для падарожжа і адкрыццяў

Дата: 31 октября 2018 в 10:31
290 просмотров

          30 кастрычніка вучні 5, 6 класаў адправіліся на экскурсію ў г. Гродна.  Яны пабывалі на Гродзенскім абласным унітарным паліграфічным прадпрыемстве “Гродзенская друкарня” і паглядзелі ўвачавідкі на працэс друкавання.

         Вучні мелі ўнікальную магчымасць убачыць абсталяванне для друку поўнафарматных газет, пераплётна-брашyровачную тэхніку, разнастайныя сістэмы рэзкі паперы, а таксама абсталяванне для розных спосабаў змацавання блокаў, ламінавання, свідравання адтулін, перфарыравання і ціснення. Напрыканцы экскурсіі дзеці назіралі друк газеты на канвееры ў рэальным часе. Вучні  былі прыемна здзіўлены і захоплены ўбачаным. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што неабходна берагчы кожны ліст паперы.

       Мы выказалі падзяку супрацоўніку  за такі змястоўны аповед і шчыры прыём. Прыемна было пачуць, што нашы  вучні паводзілі сябе  карэктна і пакінулі добрае ўражанне ў супрацоўнікаў друкарні.

     Акрамя друкарні мы пабывалі яшчэ ў лялечным тэатры. Прагляд гламур-оперы “Чырвоны Капялюшык” заваражыў, зачараваў вучняў. Дзеці, зацікаўленыя  і засяроджаныя,  на адным дыханні прагледзелі казку Шарля Перо. “Які цудоўны спектакль! Як хутка ён скончыўся!” – у адзін голас выказвалі яны сваё ўражанне ад убачанага.

         Пасля прагляду спектакля лэдзі Мэры Попінс правяла для дзяцей экскурсію, у час якой яны мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй тэатра лялек, а таксама паглядзець багатую калекцыю лялек -герояў спектакляў 30-гадовай даўніны. А яшчэ ў асобным пакоі былі выстаўлены лялькі, да якіх дзеці мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца, а самае галоўнае прывесці ў дзеянне, “ажывіць”. 

          Лічу, што актыўны, мабільны адпачынак садзейнічае даданаму псіхалагічнаму стану дзяцей, а таксама аказвае ўплыў на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры Айчыны, любові да малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.