Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пароль неўміручасці – мова

Дата: 21 февраля 2019 в 14:27
478 просмотров

Да Міжнароднага дня роднай мовы

ПАРОЛЬ НЕЎМІРУЧАСЦІ – МОВА

 Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

             Наша мова – дар не менш каштоўны за жыццё. Калі помніць, што ў сярэднім штомесяц у свеце знікаюць дзве мовы, мы абавязаны аддаць належнае сваёй роднай мове, якая дасюль, на шчасце, жывая. Аднак, разам з тым, нельга забываць, што валодаем мы ёю толькі па праве нараджэння на гэтай зямлі, а таму павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы  можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

          Валоданне беларускай мовай – гэта ў пэўнай меры і засваенне культуры беларускага народа, бо ў словах, моўных вобразах адлюстраваны гісторыя, духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці народа, яго светапогляд, маральна-этычныя нормы паводзін.  Адзін з накірункаў работы настаўнікаў-моваведаў – папулярызацыя роднай мовы. З гэтай мэтай кожны год у нашай школе праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

“Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова” -менавіта пад такім дэвізам 21 лютага прайшоў Дзень роднай мовы.

           А што можна паспець усяго за адзін дзень? Але калі ўкласці душу ў мерапрыемства, то і  адзін дзень можна пакінуць добрыя ўражанні. У правядзенні Дня роднай мовы прынялі ўдзел усе настаўнікі, а таксама  вучні 1–11 класаў. План мерапрыемстваў быў складзены і абмеркаваны задоўга да мерапрыемства.

          Акцыя “Не адказвай па-руску – вітайся па-беларуску” пачалася з самага ранку 21 лютага. Група вучняў  з кожным, каго сустракала раніцай на парозе школы, віталася па-беларуску: добры дзень, вітаю, прывітанне. Словы прывітання  гучалі на працягу ўсяго дня, а пасля школьных заняткаў прыемна было чуць, што вучні і развітваюцца па-беларуску: усяго найлепшага, да пабачэння, сустрэнемся заўтра. 

        У кожным класе на першым уроку вучнямі 5 класа была праведзена паэтычная хвілінка, у час якой гучалі лепшыя вершаваныя творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя роднай мове. Гучалі радкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Алеся Разанава, Уладзіміра Караткевіча, Пятруся Броўкі, Віктара Шведа:

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднаю не гандлюй.

Мову родную любі.

Мову ў сэрцы не губі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

                 

          У фае школы была аформлена інфармацыйная прастора і   абсталявана спецыяльная “бяспечная паліца”. На працягу ўсяго дня на перапынках вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў. Многія вучні выказалі жаданне ўзяць кнігу дадому і дачытаць.

         Настаўнікі пачатковай школы падрыхтавалі займальную класную гадзіну-турнір “Знаўцы беларускай мовы”.  У час правядзення турніру вучні адгадвалі загадкі і рэбусы, складалі прыказкі.  Удзельнікі мерапрыемства праявілі зайздросную актыўнасць і знаходлівасць.   

          Вучні 6 класа правялі рухомыя перапынкі для вучняў пачатковай школы, у час якіх пачаткоўцы мелі магчымасць пагуляць у беларускія нацыянальныя гульні “Замарожаныя”, “Ручаёк”, “Прычапі хвост”.   

          У час правядзення лінейкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, аркушы ў форме кляновых лісцяў, якія сімвалізуюць абрысы нашай краіны, разляцеліся па ўсіх класах, і кожны вучань мог напісаць сваё любімае беларускае слова. Напрыканцы дня ў школе з’явілася незвычайнае моўнае дрэва беларускае. На лістках былі напісаны знаёмыя з дзяцінства і прыемныя слыху словы: матуля, Радзіма, сонейка, вясёлка, жыццё, бацькі, Айчына, крыніца,  Бацькаўшчына…

          А для самых маленькіх беларусаў, вучняў 1-га  класа, якія наведваюць групу падоўжанага дня, у гэты дзень быў арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове “Піліпка”, “Як Несцерка скарб шукаў”, “ Свіння Пэпі”.

         Вучні 5-11 класаў мелі магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2019”.

         Дзень для вучняў быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.