Новости 2 класс
Мэта класнай гадзіны-пазнаёміць вучняў з правіламі дарожнага руху і са знакамі, якія найчасцей сустракаюцца на дарогах нашай вёскі. Для дасягнення мэты было арганізавана вывучэнне некаторых правіл дарожнага руху, разгледжаны знакі . Тэарэтычныя веды былі замацаваны падчас прагулкі па населеным пункце.
У час інфармацыйнай гадзіны вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня юнага героя-антыфашыста.. Даведаліся аб подзвігах такіх піянераў-герояў, як Люся Герасіменка, Зіна Партнова, Лёня Голікаў. Вучняў вельмі ўразіў факт, што такія малыя дзеці, амаль іх равеснікі, мужна змагаліся з ворагам і загінулі, як героі. Усім захацелася даведацца пра подзвігі іншых піянераў-герояў.