Новости 2 класс
Вучні даведаліся аб многіх прафесіях: новых, сучасных, рэдкіх, устарэўшых. Даведаліся аб тым, як яны называюцца і якую работу выконвае чалавек той ці іншай прафесіі. Зразумелі, што, каб выбраць прафеію сваёй мары, трэба многа і старанна вучыцца.
Мэта: растлумачыць вучням сэнс паняццяў "грошы", "даход", "расход". Вучыць дзяцей эканомнаму, рацыянальнаму выкарыстанню грашовых сродкаў. Вучні зразумелі, што грошы здабываюцца працай, а багаты той чалавек, які ўмее рацыянальна імі карыстацца.
Вучні даведаліся аб тым, якое вялікае значэнне для кожнага сучаснага чалавека мае ўменне карыстацца сеткай ІНТЭРНЭТ, пазнаёміліся з правіламі асабістай бяспекі пры карыстанні сусветнай павуцінай.
Кожны вучань выбраў даручэнне ў адпаведнасці са сваім жаданнем.
Актыў класа
Стараста - Міхальчык Таццяна
Нам. старасты - Кевейша Цімафей
Адказны за вучобу - Вабішчэвич Глеб
Адказны за харчаванне – Тапчылка Анатолій
Фізорг - Асончык Павел
Бібліятэкар - Никалута Дар’я
Кветкавод - Шыдлоўская Ульяна
Пост парадку - Сунэлік Соф’я
Пост беражлівых - Марцуль Аляксандра
Арганізатар працоўных спраў –Салавей Глеб , Семаковіч А.
Масавік -зацейнік Сітайла А., Красоўскі А
Рэдкалегія –Сечка В., Анісеня Ксенія
У час інфармацыйнай гадзіны дзеці разважалі над пытаннем неабходнасці аховы прыроды.
Малюнкі атрымаліся цудоўныя. Кожны вучань адлюстраваў самыя любімыя мясціны: свой дом, домік бабулі, рэчку, лес, зімовыя гульні і забавы з сябрамі
Вучні даведаліся аб тым, чаму нашу планету можна назваць агульным домам для кожнага чалавека, як зберагчы і умножыць яе прыгажосць, што можа зрабіць вучань 1 класа для зберажэння навакольнага асяроддзя
Сёння вучні першага класа наведалі школьны гісторыка- краязнаўчы музей "Вытокі". Тэма экскурсіі -"Пачэсная праца хлебароба". Вучні даведаліся аб тым, як вырошчвалі хлеб нашы продкі, якія прылады працы выкарыстоўвалі, чаму гэтая праца лічыцца самай важнай і пачэснай.
Сёння дзеці сустрэліся з казачнымі навагоднімі персанажамі, якія прывезлі ім віншаванне з надыходзячым Новым годам ад Бераст-Зюзі. Вучні першага класа падрыхтавалі і прачыталі вершы.Кожнае дзіця з нецярпеннем чакае свята, падарункаў, .
У час інфармацыйнай гадзіны дзеці пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Бэспублікі Беларусь. Даведаліся аб іх значэнні.
Сунэлік Соф'я - стараста класа
Кевейша Цімафей- намеснік старасты
Адказны за вучобу -Вабішчэвіч Глеб
Адказны за харчаванне - Тапчылка Анатолій
Фізорг- Асончык Павел
Бібліятэкар-Семаковіч Аляксей
Кветкавод- Шыдлоўская Ульяна
Пост парадку-Марцуль Аляксандра
Пост беражлівых Міхальчык Таццяна
Арганізатар працоўных спраў-НікалутаДар'я, Салавей Глеб
Масавік-зацейнік Сітайла Арцём, Красоўскі Арцём
Рэдкалегія -Анісеня Ксенія, Сечка Варвара
23 кастрычніка з вучнямі пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Мама, тата, я- дружная сям'я". Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах "Народная мудрасць кажа", "Самы хуткі", "Пытанні на засыпку". У час літаратурнай віктарыны вучні ўспомнілі любімыя казкі і іх герояў, навучыліся ацэньваць іх учынкі. Намалявалі малюнкі на тэму "Мая сям'я" і зрабілі іх выставу. Пераможцамі аказаліся Анісеня Ксенія, Вабішчэвіч Глеб, Семаковіч Аляксей, Асончык Павел
Вучні 1 класа прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Міс Восень". Дзяўчынкі разам з мамамі падрыхтавалі прыгожыя асеннія касцюмы. Усе вучні школы сказалі "Прыгожа!"Самыя маленькія канкурсанткі былі вельмі задаволены.